— <b>Аргументы для выкарыстання пры запуску прыкладання з каманднага радка</b>

<big>П</big>ры запуску з аргументам <tt>-v</tt> або <tt>--version</tt> паказваецца бягучая версія Kickshaw. Аргументы <tt>-h</tt> і <tt>--help</tt> служаць для прадстаўлення апісання таго, як атрымаць доступ да гэтага акна падказак, а затым спіс прымальных аргументаў.
Kickshaw таксама можна запусціць са шляхам да файла меню ў якасці аргумента. Як пабочны эфект гэта дае магчымасць адкрываць файлы меню з дапамогай Kickshaw, выкарыстоўваючы кантэкстнае меню ў файлавых мэнэджарах.

— <b>Файлы, створаныя Kickshaw</b>

<b>Пастаянныя</b>

Kickshaw стварае свой уласны файл налад з назвай <tt>.kickshawrc</tt>, які знаходзіцца ў хатнім каталогу карыстальніка.

<b>Часовыя</b>

Для кожнага выкананага рэдагавання ствараецца файл стэка адменаў унутры <tt>/tmp/kickshaw.XXXXXX</tt> (X - запаўняльнікі для адвольных літар і лічбаў). Калі праграма нечакана завяршыцца, папка застанецца, але гэта не павінна выклікаць занепакоенасці, паколькі яна ўтрымлівае толькі невялікія файлы і звычайна будзе аўтаматычна выдалена не пазней, чым падчас наступнага перезапуску.

Kickshaw таксама стварае файл аўтазахавання ў хатняй папцы з назвай <tt>.kickshaw_autosave</tt>. Ён абнаўляецца пасля кожнага рэдагавання і выдаляецца пры закрыцці праграмы. Калі Kickshaw быў спынены неправільна, пры наступным запуску праграмы карыстальніку прапануецца аднавіць меню з аўтазахавання або выдаліць аўтазахаванне.
